План тыдня беларускай мовы і літаратуры,
прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы
Справаздача
ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы”
аб правядзенні Плана мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы
Дзень першы
Наша родная мова прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, пявучая.
На кожны выпадак знойдзецца ў ёй трапнае слова.
У першы дзень Тыдня роднай мовы вучні даведаліся аб мерапрыемствах, якія пройдуць у рамках тыдня. Вучні 3-11 класаў наведалі выставу «Пісьменнікі-юбіляры», якая размясцілася ў бібліятэцы. З задавальненнем прымалі ўдзел ў бліц-апытванні «Ваша любімае слова па-беларуску» і малявалі малюнкі да твораў беларускіх аўтараў.





Дзень другі
Вельмі насычаным атрымаўся другі дзень Тыдня роднай мовы. Вучні 3-11 классаў прынялі актыўны ўдзел у анлайн-чэленджы «Пажаданні роднай мове». Шасцікласнікі і вучні 5 «А» класа прынялі актыўны ўдзел у квэст-гульні «У лабірынце слова», якая была накіравана на папулярызацыю мовы. Дзеці разгадвалі загадкі, успаміналі творы беларускіх пісьменнікаў, здзейснілі падарожжа ў краіну этнаграфіі, а вучні 5 «Б» класа падарожнічалі па краіне філалогіі ў час гульні «Займальная філалогія».






Дзень трэці
Трэці дзень Тыдня роднай мовы быў вельмі цікавы і насычаны. Кожны жадаючы мог дакрануцца не толькі да роднага слова, але і да народных традыцый. На працягу дня былі арганізаваныя інтэрактыўныя перапынкі «Спрабуем перакласці», дзе вучні спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў. Для вучняў 4 «Б» класа была праведзена свая гульня «Моўны калейдаскоп», а вучні 9-х класаў сустрэліся на дыялогавае пляцоўцы «Мову родную люблю». Супрацоўніці Карэліцкай раённай бібліятэкі для вучняў 8 «Б» класа правялі гульню «Знаўцы роднай мовы». У час гульні ўспомнілі беларускіх пісьменнікаў і іх творы, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, тлумачылі фразеалагізмы. Карэліцкі Дом рамёстваў прадставіў для вучняў і работнікаў установы адукацыі выставу «Народныя промыслы». Вучням 7 «Б» класа пашчаслівілася прыняць ўдзел у майстар-класе па саломапляценні «Традыцыі продкаў», дзе кожны вучань мог сваімі рукамі зрабіць самамянага жураўліка.













Дзень чацвёрты
Чацвёрты дзень тыдня пачаўся з інфармацыйнай гадзіны «21 лютага — Дзень роднай мовы». Вучні ўспомнілі, што штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Лютаўская дата была абрана як даніна памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Студэнты патрабавалі прызнаць мову бенгалі адной з дзяржаўных моў краіны. У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету. Вучні сёмых класаў прынялі ўдзел ў сваёй гульні «Скарбы роднай мовы», а старшакласнікі актыўна ўключыліся ў дыспут «Родная мова нас яднае». Не менш цікавым быў дзень ў пачатковых класах.
У 3 «Б» класе прайшла гульня-віктарына «Знаўцы роднай мовы». Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні, падбіралі сінонімы і антонімы, тлумачылі фразеалагізмы. Весела і цікава прайшоў конкурс «Знаўца казак» у 3 «А» класе. Дзеці не толькі паказалі свае веды па беларускіх народных казках, але і выказалі свае адносіны да беларускай мовы. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў беражлівых адносіны да роднай мовы, гісторыі і культуры бел прускага народа. Вучні 4 «А» прынялі ўдзел у гульні «Кветкі — сонцавыя дзеткі». Дзеці сабралі прыгоды букет па-беларуску.
















Дзень пяты
Пяты дзень тыдня пачаўся з акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё». Дзевяцікласнікі частавалі работнікаў школы прысмакамі з брэндам «сваё», а вучні 6 «Б» і 8 «А» класаў смакавалі цукеркі «Родныя словы» ад фабрыкі «Камунарка». На ўроках на працягу ўсяго дня праводзіліся фізкультхвілінкі па-беларуску, якія садзейнічалі пашырэнню слоўнікавага запасу вучняў і фарміравання любові до роднага слова. На другім перапынку старшакласнікі і настаўнікі сабраліся разам для напісання Рэспубліканскай дыктоўкі, прысвечанай Дню роднай мовы і Году жанчыны. Прысутныя напісалі тэкст пра Ефрасінню Полацкую.









