План тыдня беларускай мовы і літаратуры,
прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы
№ п/п | Назва мерапрыемства | Удзельнікі (класы) | Дата | Адказныя |
1 | Выстава малюнкаў патворах беларускіх аўтараў Воблака слоў “Мова” Акцыя “Гавары са мной па-беларуску” Інтэлектуальная гульня “Ведай роднае слова” | 2-11 5 “А” ,5 “Б” | 19.02 | настаўнікі-філолагі Горбач М.А. Качура А.І. |
2 | Гульнёвая праграма “Дыяменты роднай мовы” Акцыя “ Чытаем класіка разам” да 110-годдзя з дня нараджэння А. Куляшова | 6 “А” 9“А” , 9 “Б” | 20.02 | Варанко К.С. Горбач М. А. |
3 | Гродзенскі абласны дыктант, прымеркаваны да Міжнарод-нага дня роднай мовы Гульнёвая праграма “Наша мова з-пад крыла душы” Літаратурная гасцёўня “Славутыя класікі” | педагагічныя работнікі, вучні 9-11 класаў 6 “Б” 10 | 21.02 | Горбач М.А. работнікі ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Качура А.І. |
4 | Гульня “Займальная філалогія” Гастранамічны фэст “Беларуская кухня” | 8 “А”,8 “Б” 1-11 | 22.02 | Горбач М.А. настаўнікі-філолагі, класныя кіраўнікі |
5 | Інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы” Майстар-клас па саломапляценні Кірмаш талентаў “Смак беларускай мовы” | 7 “А”,7 “Б” 5-11 3-11 | 23.02 | Горбач М.А. Качура А.І. работнікі Дома рамёстваў |
6 | Чэлендж «Мова краіны маёй» | 10 | 24.02 | Горбач М.А. Качура А.І. |
Традыцыйна 21 лютага 2024 года пройдзе Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Мэта мерапрыемства – папулярызацыя беларускай мовы. Кожны чалавек павінен не забываць сваю мову і распаўсюджваць яе. Тэма — 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у дыктанце — добраахвотны.
Справаздача
ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы”
аб правядзенні Плана мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы
Дзень першы
“Як ты дорага мне, мая родная мова”
Сёння адбылося святочнае адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы.
З самага ранку вучні, настаўнікі, бацькі мелі магчымасць далучыцца да роднага слова праз воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. Вучні 5 “А” і 5 “Б” спаборнічалі на інтэлектуальнай гульні “Ведай роднае слова”. Перамагла дружба. Не пакінула нікога раўнадушным выстава малюнкаў па творах беларускіх аўтараў.
Дзень другі
“ Мой родны кут, як ты мне мілы!”
Дзень другі даў магчымасць і вучням, і настаўнікам прайсціся па цікавых раздзелах мовазнаўства. На гульнёвай праграме “Дыяменты роднай мовы” шасцікласнікі прадэманстравалі выдатнае веданне розных раздзелаў мовазнаўства. Вучні 9 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі “Чытаем класіка разам” да 110-годдзя з дня нараджэння А. Куляшова. Флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы!” далучыў усіх жадаючых да сваіх вытокаў.
Дзень трэці
“Мова – найвялікшы скарб”
Трэці дзень прайшоў бурліва. І гэта невыпадкова! Сёння ж Міжнародны дзень роднай мовы.Усіх у фае школы гасцінна сустракалі з сардэчкамі, на якіх былі напісаны словы па-беларуску. Вучні 9-11 класаў і настаўнікі паспрабавалі свае сілы ў напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”. Цікава і захапляльна прайшла гульнёвая праграма “Наша мова з-пад крыла душы”, якую арганізавалі супрацоўнікі ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”. Літаратурная гасцёўня “Славутыя класікі” стала для вучняў 10 класа сапраўдным святам.
Дзень чацвёрты
“Родная мова, цудоўная мова!Ты нашых думак уток і аснова”
З самага ранку па школе раздаваўся прыемны пах страў беларускай кухні. Чаго тут толькі не было! Сапраўды, матулі і бабулі пастараліся!!!
У гэты дзень сямікласнікі інсцэніравалі ўрыўкі з апавядання З.Бядулі “На Каляды к сыну . Юныя артысты вельмі артыстычна выконвалі свае ролі.
Спадабалася васьмікласнікам гульня “Займальная філалогія”. Напачатку вучні прачыталі вершы пра мову, яе прыгажосць. Затым адправіліся ў падарожжа па станцыях Мовазнаўства. Усе паказалі добрыя веды па яе асноўных раздзелах. Майстар-клас па саломапляценні правялі супрацоўнікі Дома рамёстваў.
Дзень пяты
“Мова – гэта ключ да праяўлення творчасці”
Родная мова дае кожнаму праявіць сябе . І гэта сапраўды так! Да такой высновы прыйшлі вучні разам з настаўнікамі на кірмашы таленту “Смак роднай мовы”. Вучні дэманстравалі сваё майстэрства як чытальнікі вершаў, спевакі і мастакі.
Дзень пяты даў магчымасць і настаўнікам, і вучням насалодзіцца гучаннем роднага слова.Завяршальным этапам Тыдня роднай мовы сталі класныя гадзіны “Як ты дорага мне, мая родная мова”.