План тыдня беларускай мовы і літаратуры,
прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы
№ п/п | Назва мерапрыемства | Удзельнікі (класы) | Дата | Адказныя |
1 | Кніжная выстава да юбілею І.Навуменкі і Р. Барадуліна Выстава малюнкаў па творах беларускіх аўтараў Майтар-клас па саломапляценні Творчая лабараторыя “Творы беларускіх пісьменнікаў у малюнках” | 3-11 3-11 5 “А”, 5 “Б” 6 “Б” | 17.02 | Аўдакушына А.В. настаўнікі-філолагі Варанко К.С. Дом рамёстваў Качура А.І. |
2 | Акцыя “Чытаем класікаў разам” Літаратурная гасцёўня “Славутыя класікі” (да 100-годдзя І.Навуменкі і 90-годдзя Р.Барадуліна) Рэспубліканская кантрольная работа па беларускай мове Флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы!” Квэст-гульня “Мова родная, мова модная” | 9-11 11 5-8 выхаванцы прышкольнага лагера “Радуга” | 18.02 | Качура А.І. Варанко К.С. Купцэвіч І.Б. ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” |
3 | Інтэлектуальная гульня “Я ведаю” Літаратурная вандроўка “Незвычайнае беларускае слова” | 9“А” , 9 “Б” 3 “А”, 3 “Б” | 19.02 | Горбач М.А. Жывень А.Т. |
4 | Гульня-падарожжа “Каб любіць Беларусь нашу мілую…” Літаратурная гасцёўня “Вандруем з родным словам” Круглы стол “На крылах творчага натхнення” (да юбілею І.Навуменкі і Р.Барадуліна) | 4 “А”, 4 “Б” 7“А” , 7 “Б” 10 | 20.02 | Татарэнка Т.У. кл.кіраўнікі Горбач М.А. |
5 | Акцыя “Гавары са мной па-беларуску” Агульнанацыянальная дыктоўка, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Гродзенскі абласны дыктант Квэст-гульня “Мова родная, мова модная”. Гастранамічны фэст “Беларуская кухня” Віктарына “Беларуская скарбонка” | 2-11 9-11, педкалектыў, работнікі школы 5-8 3-11 6 “А”, 6 “Б” | 21.02 | Горбач М.А. Качура А.І. Горбач М.А. Варанко К. С ДУК “КРБ” класныя кіраўнікі Качура А.І. |
6 | Інтэлектуальная гульня “Пагуляем у роднае слова” Гульнёвая праграма “Дыяменты роднай мовы” | 5 “А”, 5 “Б” 8 “А”, 8 “Б” | 22.02 | Варанко К.С. Горбач М.А. |
Справаздача
ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы”
аб правядзенні Плана мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы
Дзень першы
“Як ты дорага мне, мая родная мова”
Сёння адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы. З самага ранку вучні, настаўнікі, бацькі мелі магчымасць далучыцца да роднага слова праз воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.
Вучні 5 “Б” наведалі Дом рамёстваў, дзе для іх быў праведзены майстар-клас па саломапляценні. Вучні 6 “Б” класа пабывалі ў творчай лабараторыі “Творы беларускіх пісьменнікаў у малюнках”.
Не пакінула нікога раўнадушным выстава малюнкаў па творах беларускіх аўтараў.















Дзень другі
“ Мой родны кут, як ты мне мілы!”
Дзень другі даў магчымасць і вучням, і настаўнікам прайсціся па сцежках творчасці пісьменнікаў-юбіляраў: Івана Навуменкі і Рыгора Барадуліна. Вучні 9-11 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі “Чытаем класіка разам” . Флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы!” далучыў усіх жадаючых да сваіх вытокаў.








Дзень трэці
“Мова – найвялікшы скарб”
У гэты дзень дзевяцікласнікі паказалі свае веды ў інтэлектуальнай гульні “Я ведаю”. Кожны з удзельнікаў прадэманстраваў глыбокія веды па ўсіх раздзелах мовазнаўства. Цікава і захапляльна прайшла літаратурная вандроўка “Незвычайнае беларускае слова”. Трэцякласнікі адчулі сябе сапраўднымі аматарамі роднага слова.








Дзень чацвёрты
“Родная мова, цудоўная мова!Ты нашых думак уток і аснова”
Гэты дзень паклікаў вучняў чацвёртых класаў на экскурсію па цікавых мясцінах Беларусі. На першым месцы, канешне ж, карэліцкія краявіды!
Віктарына “Беларуская скарбонка” дала магчымасць вучням сёмых класаў дакрануцца да спрадвечных скарбаў беларусаў.Спадабалася сямікласнікам гульня “Вандруем з родным словам”. Напачатку вучні прачыталі вершы пра мову, яе прыгажосць. Затым адправіліся ў падарожжа па станцыях Мовазнаўства. Усе паказалі добрыя веды па яе асноўных раздзелах.
Вучні 10 класа мелі магчымасць далучыцца да роднага слова праз творчасць пісьменнікаў-юбіляраў: І.Навуменкі і Р.Барадуліна. Сюрпрыз дня – акцыя “Маё любімае слова на беларускай мове”, праведзеная настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Свірыд Ж.А.













Дзень пяты
Дзень пяты прайшоў бурліва. І гэта невыпадкова! Сёння ж Міжнародны дзень роднай мовы. З самага ранку па школе раздаваўся прыемны пах страў беларускай кухні. Чаго тут толькі не было! Сапраўды, матулі і бабулі пастараліся!!!
Усіх у фае школы гасцінна сустракалі з сардэчкамі, на якіх былі напісаны словы па-беларуску. Вучні 9-11 класаў і настаўнікі паспрабавалі свае сілы ў напісанні Агульнанацыянальнай дыктоўкі, прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі. Не пакінула нікога раўнадушным выстава сувенірнай прадукцыі аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў “Традыцыі продкаў”
















Дзень шосты
“Не пакідайце ж родную мову, каб не ўмёрлі”
У гэты дзень вучні пятых класаў пабывалі на інтэлектуальнай гульні “Пагуляем у роднае слова” і пераканаліся, што мова родная – мова модная.
Васьмікласнікі змаглі праявіць сябе знаўцамі роднага слова на гульнёвай праграме “Дыяменты роднай мовы”. Усе разам шукалі адказы на цікавыя пытанні. Толькі так мы зможам захаваць найвялікшы скарб – родную мову!
Тыдзень завершаны. Падведзены вынікі:
лепшы чытальнік вершаў – Гавака Міхаіл, вучань 2 “А” класа;
лепшае выкананне народнай песні – вучні 9 “Б” класа;
цікавы фотаздымак – вучні 3 “А” класа;
сюрпрыз Тыдня – акцыя “Маё любімае слова на беларускай мове”.













