Мы праўнукі Перамогі
Я праўнучка Перамогі. Я праўнучка тых, хто змог пераадолець цяжкасці і скарыць ворага. Мае продкі змагаліся за свабоду і незалежнасць, за права на шчаслівае жыццё без вайны і насілля. Імі былі напісаны старонкі гераізму і самаахвяравання, якія я з гонарам захоўваю ў сваім сэрцы.
Мой прадзед, Анатоль Максімавіч Башко, нарадзіўся ў 1922 годзе. У 1944 годзе пайшоў у партызанскі атрад “Асаблівы казачы атрад”. Вызваляў Польшчу, прымаў удзел у баях на Одэры, дайшоў да Берліна ў складзе 162-й стралковай дывізіі. Узнагароджаны медалямі “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй”. Свет, у якім я жыву сёння,часцінка і яго подзвігу. Ён вучыў мяне верыць у свае сілы і ісці наперад, нават калі ўсё здаецца безнадзейным. Мне вельмі дарагія яго ўрокі.
Я, ты, ён, яна – усе мы праўнукі Перамогі. І гэта не толькі тытул, але і абавязак перад продкамі. Мы глядзім на фотаздымкі сваіх родных з павагай і імкнёмся быць годнымі іх.
Мы разумеем, што свет мяняецца і чалавецтву даводзіцца сутыкацца з новымі выклікамі часу. Аднак мы гатовы ісці наперад, спраўляцца з цяжкасцямі і верыць у светлую будучыню.
Мы ганарымся сваім мінулым і беражліва ахоўваем яго. Мы, праўнукі слаўных герояў Вялікай Айчыннай вайны, з гонарам пранясём сцяг Перамогі, працягнем пісаць праўдзівую гісторыю, верачы ў сілу дабра і справядлівасці.
Так, мы праўнукі Перамогі, і наша галоўная задача – зберагчы мір ва ўсім свеце. П.Броўка казаў: “Каб чалавецтва магло спаць спакойна, трэба адрэзаць дарогу для войнаў”.
Школьны карэспандэнт Манкевіч Мілана, вучаніца 8 “Б” класа
Зімняя казка 8 “Б” класа
Хто з нас не чакае свята Новага года! Гэта свята здзяйснення жаданых мар, незвычайных цудаў. Чакаюць свята Новага года і вучні ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы”.
Усіх аб’яднала КТС “Зімняя казка”. Кожны клас працаваў над аздабленнем свайго кабінета: прыдумваў выраб незвычайных персанажаў і дэкору, выразаў выцінанкі.
А які ж Новы год без сімвала надыходзячага года – Змяі. Мы яе зрабілі з шышак. Такую прыгажуню адразу можна адпраўляць на конкурс “Міс-2025”. У цэнтры кампазіцыі, вядома ж, ёлка. На яе галінках – прыгожыя ліхтарыкі. На падаконніках цікуюць за ўсім яе сястрычкі-ёлачкі. Водная прастора напаўняе кампазіцыю бела-блакітным колерам знічак, якія ніяк не вырашаць: хто з іх прыгажэйшы? Снегавік трапіў да нас невыпадкова. Лыжы пад брэндам “Зроблена ў Беларусі” неслі яго мэтанакіравана ў кабінет беларускай мовы і літаратуры. Маўляў, не бойся, тут табе будзе ўтульна! Акаймавана кампазіцыя сняжынкамі, якія надаюць усяму чароўнасці і таямнічасці.
Ад гэтай прыгажосці становіцца радасна на душы. Мы стараліся, і атрымалася навагодняе цуда.
Школьны карэспандэнт Ківель Марыя
Першы снег
Зіма скавала рэчак бег,
І выпаў першы белы снег.
Снег загладзіў глебы раны,
І мароз працуе так старанна!
І не пустое зараз голле –
Іскрыцца светам наваколле.
І так прыгожы гэты дні
Сярод дзіцячай “ цішыні”!
Маковік Дзяніс, 7 “Б” клас
Прыйшла зіма…
Прыйшла зіма…
З неба пасыпаліся сняжынкі.
Уся дарога засыпана снегам.
Прыйшла зіма…
Дзеці пабеглі гуляць у снежкі.
Кожны з іх быў з настроем.
Прыйшла зіма…
З неба пасыпаліся сняжынкі.
Школьны карэспандэнт Ульянка Арына, вучаніца 8 “Б” класа